Фота: sztu.customs.gov.ru

Фота: sztu.customs.gov.ru

Аўтамабіль спынілі каля пасёлка Красная Горка. Згодна з дакументам, у машыне з Беларусі ў Расію перавозілі лом каляровых металаў. Мытнікі праверылі аўтамабіль пры дапамозе мабільнага інспекцыйна-надгляднага комплексу і выявілі ў грузе староннія ўкладанні.

«Падчас надгляду сярод металалому былі выяўленыя 679 тыс. пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці без спецыяльных акцызных марак. Дакументы на тытунёвыя вырабы перавозчык не падаў. Паводле папярэдніх звестак, кошт цыгарэт складае больш за 40 млн рублёў», — заявіў в. а. начальніка аддзела кантролю за ўвозам і абаротам тавараў Смаленскай мытні Ілля Зальмензон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1