Сухагруз RAZONI. Фота ілюстратыўнае

«Сухагруз RAZONI, загружаны ў Адэсе, учора адправіўся з украінскага порта, дасягнуў уваходу ў Чорнае мора з праліва Басфор і стаў на якар у вызначаным месцы прыбыцця», — — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Турцыі.

Цяпер карабель Razoni, які плавае пад сцягам С'ера-Леонэ, павінен прайсці інспекцыю агульнай кантрольнай групай, у якую ўваходзяць расійскія і ўкраінскія афіцыйныя асобы. Каардынацыйны цэнтр у Стамбуле адказвае за інспекцыю.

Пасля агляду судна павінна даставіць груз з 26 тысячамі тон кукурузы ў порт Трыпалі ў Ліване.

Гэты зернявоз — першы, які з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну адправіўся з Адэскага порта. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Кракен-Бакен / Адказаць
02.08.2022
Карабель - у ваенных, а ў цывільных (мерчант фліт) - судна...
0
а соль / Адказаць
03.08.2022
о. а што я казала, што ён дачэпіцца да вашага карабля...
судна-судна... судна і ў лякарні ш ч э
1
а соль / Адказаць
03.08.2022
вось вы пішаце "зерновоза с украинским хлебом", а далей "26 тысячами тонн кукурузы"
кукуруза - гэта ўкраінскі хлеб?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру