Фота: Фэйсбук

Некалькі не звязаных паміж сабой крыніц 1 жніўня паведамілі рэдакцыі «Зеркала», што быў затрыманы 64-гадовы Васіль Маркевіч, гендырэктар птушкафабрыкі «Дружба» ў Баранавіцкім раёне. Супрацоўнікі прадпрыемства казалі, што затрыманне магло быць звязана з атрыманнем хабару.

З сайта прадпрыемства ў той жа дзень прапала згадка Маркевіча ў раздзеле кіраўніцтва, ды і ўвогуле пазіцыя гендырэктара.

Журналістка «Зеркала» патэлефанавала намесніку гендырэктара Валерыю Самушчыку як фізасоба — ён пацвердзіў, што Маркевіч на гэтай пасадзе больш не працуе, але тлумачыць прычыны адмовіўся. Таксама ў адміністрацыі прадпрыемства не сталі адказваць на пытанні аб падрабязнасцях звальнення, пацвярджаць або аспрэчваць інфармацыю аб затрыманні.

Сам ужо былы гендырэктар 2 жніўня адказаў на званок, але адразу ж паклаў слухаўку, як толькі пачуў пытанне. У якім прававым статусе ён цяпер знаходзіцца, невядома.

Птушкафабрыка «Дружба» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў па вытворчасці мяса птушкі ў Беларусі. Васіль Маркевіч узначаліў яго ў 2003 годзе. У 2014-м Лукашэнка ўручаў яму падзяку за «значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці».

Таксама Маркевіч заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, кавалер ордэна Працоўнай славы за «асабісты ўклад у развіццё прамысловага комплексу і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў». Ён уваходзіць у цяперашні склад Савета Рэспублікі, пастаянную камісію па эканоміцы, бюджэце і фінансах, прадстаўляе Брэсцкую вобласць. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру