Фота: Taiwan Ministry of Foreign Affairs via AP

Фота: Taiwan Ministry of Foreign Affairs via AP

Палёт Нэнсі Пэлосі на Тайвань ужо другі дзень складае галоўную міжнародную інтрыгу. Шмат абмяркоўваецца, і на ўсіх узроўнях, ці наважацца ЗША на такі выклік Кітаю, і як на гэта Кітай адрэагуе. 

Незадоўга да прызямлення за рэйсам з Пэлосі сачылі на сэрвісе Flightradar24 каля 632 тысяч чалавек.

Фота амерыканскай дэлегацыі ў Тайбэі адразу пасля прылёту

Фота амерыканскай дэлегацыі ў Тайбэі адразу пасля прылёту

Хоць Кітай пагражаў выкарыстаць самалёты-знішчальнікі, пакуль што апрача грознай рыторыкі ён нічога не зрабіў. Толькі МЗС Кітая асудзіў візіт Пэлосі на Тайвань і выказаў супраць яго пратэст.

Візіт Пэлосі на Тайвань, на думку кітайскага МЗС, сур'ёзна парушае прынцып «аднаго Кітая» і палажэнні трох кітайска-амерыканскіх камюніке. Кітай заклікае ЗША не ўмешвацца ва ўнутраныя справы КНР і не патураць сілам, якія выступаюць за незалежнасць Тайваня. 

Пэлосі ў заяве, распаўсюджанай прэс-службай палітыка, падкрэсліла, што яе візіт на Тайвань не супярэчыць палітыцы ЗША ў дачыненні да Кітая. Ён, маўляў, з'яўляецца «сведчаннем прыхільнасці ЗША да падтрымкі тайваньскай дэмакратыі». Пры гэтым яна заявіла, што ЗША працягваюць выступаць супраць аднабаковых спроб «змяніць статус-кво» па пытанні Тайваня.

Самалёт Пэлосі суправаджалі амерыканскія знішчальнікі і авіяносцы. Перад гэтым днём некалькі кітайскіх вайсковых самалётаў праляцелі блізка да сярэдняй лініі, якая падзяляе Тайваньскі праліў, а вайсковыя караблі праплывалі ўшчыльную да неафіцыйнай лініі размежавання, паведамляў Reuters са спасылкамі на крыніцы.

Клас
30
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0