Фота: President.gov.by
Лукашэнка адзначыў, што ва ўкраінскіх рэсурсах агучваюць прэтэнзіі на адрас беларускага боку:
«Вось, мы на Лукашэнку маліліся… А вось як ён мог паступіць?! Мяне ж там як агрэсара падаюць ва Украіне».
«А я так рэзка рэагую: а як вы маглі абвясціць нам эканамічную вайну пры нашай пазіцыі тагачаснай, да вайны? Мы ж праводзілі дружалюбную, міралюбную пазіцыю. Мы ж украінцаў падтрымлівалі дзе толькі маглі. Супраць нас эканамічныя санкцыі ўвялі, закрылі неба і іншае. І пачалі нас дзяўбаць па ўказцы амерыканцаў. А цяпер закрычалі: «Вось, мы на Лукашэнку маліліся, а як ён мог паступіць?! Дык вы паглядзіце, як вы паступілі да гэтай расійскай ваеннай аперацыі. Дык у мяне яшчэ хапае цярпення, яшчэ чагосьці», — зазначыў Лукашэнка.