Рашэнне змясціла ў сваім тэлеграм-канале праўладная актывістка Вольга Бондарава.

Яна падзякавала за «падтрымку» ўсім аднадумцам, якія выступілі супраць перайменавання.

Інфармацыя пра тое, што Астравецкай раённай бібліятэцы нададзенае імя знакамітага ўраджэнца раёна прафесара Адама Мальдзіса, з'явілася на пачатку ліпеня. Тады абурыліся праўладныя тэлеграм-каналы і тая ж Вольга Бондарава. Яны сталі пратэставаць супраць такога рашэння, называючы Мальдзіса паланафілам і калабарантам.

Прычым першапачаткова ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама заяўляла, што рашэнне аб наданні імя Мальдзіса бібліятэцы адмяняцца не будзе, не будуць толькі вешаць памятную шыльду.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Бондар / Адказаць
02.08.2022
Сфармавацца Беларусі заўсёды перашкаджаў рускі мір
1
Беларус / Адказаць
02.08.2022
Адкуль гэтая расейка?
0
Nord / Адказаць
02.08.2022
Вайна манкуртаў супраць беларушчыны працягваецца. "рускі свет" у твары некай шалёнай рускамірнай нелюдзі наводзіць свае парадкі. А насельніцтва маўчыць
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру