Аляксандр Фядута. Юрась Зянковіч на заднім плане. Фота: БелТА

«Я таксама не згодны з тым, што ў змоўшчыкаў былі размеркаваныя ролі і функцыі, а таксама што былі нейкія калегіяльныя рашэнні, таму што ніякіх галасаванняў не вялося», — сказаў ён.

Да таго, як пачалі дапытваць Фядуту, суд спытаў пра стаўленне да прад'яўленага абвінавачвання яшчэ аднаго абвінавачанага — Юрыя Зянковіча. Ён заявіў, што выкажа сваё прызнанне або непрызнанне віны па справе на наступным этапе судовага следства, калі ўсе абвінавачаныя дадуць паказанні. 

«Я і ў чыстасардэчным прызнанні пісаў, што лічу Юрыя Зянковіча амбіцыйным і валявым, не занадта разумным чалавекам», — сказаў Фядута.

Пры гэтым ён распавёў, што ў гэтую гісторыю яго ўцягнуў Дзмітрый Шчыгельскі, які жыве ў ЗША. Адказваючы на ўдакладняючыя пытанні пракурора, Фядута выказаў сваё меркаванне пра тое, хто арганізаваў змову з мэтай ваеннага перавароту ў Беларусі.

«Лічу, што сапраўдным арганізатарам змовы быў Шчыгельскі, а сувыканаўцам быў Зянковіч», — сказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Цырк / Адказаць
02.08.2022
"""Фядута: Сапраўдным арганізатарам змовы быў Шчыгельскі, а сувыканаўцам быў Зянковіч""" А Хвядута засланых лукашэнкаўскiм казачком быў
0
а хто там сядзіць? / Адказаць
02.08.2022
Ваенны пераварот без аднаго ваеннага на лаве падсудных. Абсурд? Не, гэта беларуская судовая сістэма, дзетка, калі цывільных судзяць за ваенны пераварот.
3
Nord / Адказаць
02.08.2022
Зламаўся Фядута. Няма годнасці і гонару. Калі выйдзе на волю пасля лукашэнкі, як будзе глядзець людзям у вочы? Сапраўдны прымер мужнасці гэта Мікалай Ахтуховіч


Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру