Фота: LHV Pank
«Правядзенне плацяжоў, звязаных з Расіяй і Беларуссю, стала вельмі складаным і рызыкоўным з-за абмежаванняў, накладзеных ўстановамі-пасярэднікамі па плацяжах. Таму LHV вырашыў спыніць прыём ўваходных плацяжоў з Расіі і Беларусі ў дадатак да ранейшых абмежаваннях на выходныя плацяжы», — паведамляе прэс-служба банка.
Забарона закране ўсе валюты і ўсе даччыныя кампаніі расійскіх і беларускіх банкаў, якія могуць быць зарэгістраваныя або весці дзейнасць за межамі Беларусі і Расіі. Плацяжы, атрыманыя пасля 9 жніўня, будуць вяртацца адпраўнікам.
Банк будзе прымаць плацяжы толькі ў выключных выпадках, звязаных з нацыянальнымі інтарэсамі Эстоніі або сацыяльнымі прычынамі (напрыклад, выплата пенсій).
Для атрымання пенсій або сацыяльнай дапамогі з Беларусі ці Расіі банк рэкамендуе звярнуцца ў Дэпартамент сацыяльнага страхавання Эстоніі.





