Расійская вайсковая тэхніка на чыгуначнай платформе

Расійская вайсковая тэхніка на чыгуначнай платформе

Прадстаўнік украінскай разведкі нагадаў, што пасля адыходу расійскіх войскаў з Кіеўскай і Чарнігаўскай абласцей яны праз два тыдні з'явіліся на ўкраінскім Данбасе. Паводле яго, Расія добра адпрацавала навыкі хуткага перакідання сілаў, калі ёсць такая неабходнасць, яшчэ напярэдадні вайны.

Вадзім Скібіцкі звярнуў увагу на тое, што цяпер Расія фармуе ў кожнай вайсковай акрузе стралковыя батальёны рэзервістаў, а таксама трэці армейскі корпус у Заходняй вайсковай акрузе. Паводле яго, невядома, у якім кірунку Расія будзе выкарыстоўваць новыя сілы, але гэта яўна будзе залежаць ад таго, як будуць ісці баі ў паўднёвых і ўсходніх рэгіёнах Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12