Фота: praga-polnoc.policja.gov.pl

Фота: praga-polnoc.policja.gov.pl

Грамадзяніна Беларусі арыштавалі на два месяцы за ДТЗ, у выніку якога загінуў 57-гадовы мужчына. У адпаведнасці з польскім заканадаўствам 19-гадоваму беларусу пагражае пазбаўленне волі ад 6 месяцаў да 8 гадоў.

Здарэнне адбылося ўвечары 28 ліпеня. Мужчына збіў на аўтамабілі групу прыбіральшчыкаў ля аўтобуснага прыпынку. Адзін з мужчын, які знаходзіўся ля прыпынку, памёр на месцы, а пасажырку беларуса шпіталізавалі.

19-гадовага беларуса, які кіраваў аўто, затрымалі ў той жа дзень. Алкатэстар паказаў, што мужчына кіраваў аўто ў стане алкагольнага ап’янення.

Чытайце таксама:

19-гадовы беларус учыніў смяротнае ДТЗ у Варшаве

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8