Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб згатаваць грушавы пірог з міндалём, вам спатрэбіцца:

  • 200 грамаў мукі
  • 200 грамаў цукру + 1 сталовая лыжка для пакрыцця
  • 200 грамаў размяклага масла + яшчэ трошкі, каб змазаць форму
  • 4 яйкі
  • 1 чайная лыжка разрыхляльніку
  • 2 сталовыя лыжкі малака (тлустага)
  • 3 грушы (аблупіце іх і дастаньце з іх сярэдзінкі, мякаць груш тонка нарэжце)
  • 3 сталовыя лыжкі міндалёвых пялёсткаў
  • цукровая пудра

Падаваць пірог можна з крэмам шантыльі. Для яго вам спатрэбіцца:

  • 250 грамаў вяршкоў 30% тлустасці
  • 1 сталовая лыжка прасеянай цукровай пудры
  • 1 стручок ванілі (або 15 грамаў ванільнага цукру)
  1. Вазьміце форму са здымным дном дыяметрам 20 сантыметраў, высцеліце яе паперай для выпякання і нацярыце маслам. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў.
  2. Пакладзіце ў вялікую міску муку, цукар, масла, яйкі, разрыхляльнік і малако. Узбівайце сумесь, пакуль яна не стане крэмавай і аднастайнай. Перакладзіце яе ў падрыхтаваную форму і раскладзіце зверху колам нарэзаныя грушы. Размяшчайце іх шчыльна, каб усім грушам хапіла месца. Пасыпце ўсё міндалевымі пялёсткамі і цукровай пудрай.
  3. Выпякайце пірог 55—60 хвілін. Пірог будзе гатовы, калі яго верх набудзе залаціста-карычневы колер, таксама можаце ўставіць у яго цэнтр зубачыстку і дастаць яе — на ёй не павінна быць рэшткаў цеста. Пакіньце пірог астываць у форме прыкладна на паўгадзіны.
  4. Калі вы робіце крэм шантыльі, узбівайце разам вяршкі, цукровую пудру і ваніль у вялікай місцы з дапамогай электрычнага ручнога міксера да ступені мяккіх пікаў.
  5. Дастаньце пірог з формы, перакладзіце яго на талерку і крыху прысыпце цукровай пудрай. Нарэжце на кавалкі і падавайце з лыжкай крэму шантыльі.

Вось чаму карысна есці яйкі ўкрутую

Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя баклажаны — класічны італьянскі сялянскі рэцэпт

Рэцэпт на выхадныя. Кексы з малінамі і белым шакаладам — новы смак летняга дэсерту

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
2