Ён скончыў фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкага педінстытута і працаваў кантралёрам на мытні, выкладаў фізіку і быў завучам вытворчага навучання ў 9-й школе, а затым 25 гадоў інжынерам па спектральным аналізе і начальнікам металафізічнай лабараторыі Брэсцкага электрамеханічнага завода.

Пасля выхаду на пенсію стаў маляваць Брэст 1940-х — 1960-х гадоў. У 2001—2015 гадах ён зрабіў каля 300 малюнкаў простым алоўкам на паперы фармату А4. Гэта былі выявы горада ў пасляваенны час. Малюнкі былі зробленыя па ўспамінах з дзіцячых і юнацкіх гадоў аўтара і яго сяброў.

Прыклад малюнкаў з тлумачэннем аўтара можна паглядзець тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
15
Абуральна
0