Палітзняволеную Зінаіду Міхнюк перавялі ў гомельскую жаночую калонію
У Брэсцкім абласным судзе 12 ліпеня разглядзелі апеляцыйную скаргу палітзняволенай актывісткі прафсаюза РЭП Зінаіды Міхнюк. Суддзя Вера Філонік пакінула прысуд без зменаў. Цяпер стала вядома, што днямі Зінаіду этапавалі ў гомельскую калонію № 4, піша «Вясна».
Нагадаем, на Дзень Волі ў Брэсце сілавікі праз акно ўламіліся ў дом актывісткі незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіды Міхнюк, правялі ператрус, а потым затрымалі яе. Жанчыну абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
18 мая суд прызначыў палітзняволенай два гады калоніі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ