На сваёй старонцы ў сацыяльных сетках чыноўніца напісала, што навіну аб смерці былога кіраўніка дзяржавы яны прынялі з глыбокім смуткам. «Ён пакідае пасля сябе яркую спадчыну і надзейнае месца ў гісторыі дзякуючы свайму ўдзелу ў вялікіх пераменах у нашай краіне як у якасці вайскоўца, так і ў ролі кіраўніка выканаўчай улады», — гаворыцца ў апублікаваным паведамленні.

Фідэль Рамас вядомы тым, што ён з'яўляўся кіраўніком Службы канстэбляў Філіпінаў (аналаг пасады міністра ўнутраных спраў) у 1981-1986 гадах, у апошнія гады кіравання краінай дыктатара Фердынанда Маркаса. Калі Маркас неспадзявана прайграў выбары сваёй жанчыне-канкурэнтцы Карасон Акіна, Рамас не стаў душыць пратэсты, а разам з іншымі сілавікамі перайшоў на бок народа. Пасля гэтага ён стаў пры новай уладзе начальнікам Генеральнага штаба і міністрам абароны, а праз шэсць гадоў замяніў Акіна на пасадзе кіраўніка дзяржавы. 

Фідэль Рамас узначальваў дзяржаву з 1992 па 1998 год. Яго адміністрацыя атрымала вядомасць дзякуючы сваёй праграме «Філіпіны-2000», галоўнай мэтай якой было прамысловае развіццё краіны да 2000 года. Многія лічаць, што менавіта дзякуючы гэтай праграме адбылося ажыўленне эканомікі краіны.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
а соль / Адказаць
01.08.2022
што скажа кэп?
0
Частный детектив / Адказаць
01.08.2022
Філіпінцы ўспрымаюць Рамаса таксама, як дыктатара. А з Дутэртэ проста сьмяюцца (а дакладней - насьміхаюцца). Аднак з увагаю, пашанай ды надзеяй, ставяцца да дутэртавай дачкі. Падаецца, што ва ўсім сьвеце маецца запатрабаванасьць у жаночым кіраваньні. А філіпінкі прыгожыя й сэксуальныя. Ціханоўская таксама мае нешта філіпінскае ў зьнешнасці...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру