Гаворка ідзе пра некалькі ідэалагічных абвінавачанняў, якія фігуруюць у крымінальнай справе. Пракуроры палічылі словы Пачобута пра савецкую агрэсію супраць Польшчы 17 верасня 1939 года «распальваннем нацыянальнай варожасці». 

Яшчэ адным «доказам» абвінавачання з'яўляюцца заявы Анджэя Пачобута ў абарону польскай адукацыі ў Беларусі.

У справе фігураваў і адзін з яго артыкулаў у Gazeta Wyborcza, у якім ён паведамляў пра жорсткае падаўленне поствыбарчых пратэстаў у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Абвінаваўцы рэжыму таксама ўгледзелі «ўзбуджэнне нянавісці» ў заявах і інтэрв'ю Пачобута, якія ён даў польскім СМІ. Але да справы прывязалі і ягоны артыкул у часопіс Magazyn Polski, які ён напісаў у 2006 годзе і прысвяціў «Олеху» (Анатолю Радзівоніку), аднаму з камандзіраў польскага антыкамуністычнага і вызваленчага падполля ў Гродзенскай вобласці.

«У лістах ён піша, што не эмацыйны, чытае кнігі і гатовы да горшага сцэнара. Вітае ўсіх, сяброў і незнаёмцаў. Ён усім удзячны за тое, што яны пішуць лісты, нягледзячы ні на што, — паведамляе жонка Анджэя Аксана. — Анджэю не дазваляюць перапісвацца з сынам, бо яны пішуць адно аднаму на польскай мове, — 16 месяцаў! За гэты час наш сын вырас вышэй за бабулю і дзядулю, — піша жанчына.

Гродзенскі журналіст і адзін з польскіх актывістаў у Беларусі Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года. Яму закідаюць абвінавачанне па ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса («Здзяйсненне групай асоб наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне нацыянальнай, рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці, і здзяйснення наўмысных дзеянняў па рэабілітацыі нацызму»), а знаходзіцца ён у СІЗА № 1 у Мінску па вуліцы Валадарскага.

Такое ж абвінавачанне было прад'яўлена яшчэ чатыром актывістам Саюза палякаў, у тым ліку кіраўніцы арганізацыі Анжаліцы Борыс. Але з усіх абвінавачаных па «справе палякаў» пад вартай цяпер застаецца толькі Пачобут.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
бобруйская струя / Адказаць
31.07.2022
Недобитые совки, потомки красных комиссаров и людожерного нквд сейчас правят в лукашицкой вертикали.
3
SHOS / Адказаць
01.08.2022
Не ну при Польше на сильно слаще жилось беларусам. Однако агрессия есть агрессия. Тут уже в фарватере политики партии (КГБ) надо идти. А то Майбах отберут
0
ТилиВилли / Адказаць
01.08.2022
А что это было? Советская росия по договору с Гитлеровской Германией начала вторую мировую войну напав на Польшу и аннексировав часть территории последней. Как можно класифицировать подобное действо? Спецоперацией? 
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру