Паводле папярэдніх звестак, прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч рыхтуецца ўвесці войскі ў Косава для «абароны сербскага насельніцтва».

Раней паведамлялася, што ў Косава з 1 жніўня чакаюцца нейкія страшныя падзеі. З гэтага дня паводле рашэння ўладаў Косава, сербскія дакументы робяцца несапраўднымі. Кіраўнік МЗС Сербіі Нікола Селакавіч сцвярджаў у сувязі з гэтым, што косаўскія ўлады «літаральна рыхтуюць пекла ў бліжэйшыя дні» для сербаў, якія жывуць там.

Больш за 90% насельніцтва Косава складаюць албанцы, але ёсць і каля 100 тысяч сербаў, якія кампактна жывуць на самай поўначы тэрыторыі. Іх цэнтральны горад — Косаўска-Мітравіца, падзелены ракой Ібар на дзве часткі: паўднёвую албанскую і паўночную сербскую.

Косаўскія сербы не прызнаюць законнасць прызнання незалежнасці Косава і ўрад у Белградзе іх у гэтым падтрымлівае. З-за гэтага паміж сербскай грамадой у Косаве і цэнтральнымі ўладамі ў Прышціне існуе пастаянны цяжкавырашальны канфлікт, фактычна населеныя сербамі тэрыторыі Прышціна не кантралюе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Пытанне / Адказаць
01.08.2022
А Косава — гэта не Сербія?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру