Вадатурскаму было 74 гады. У 2021 годзе Forbes Украіна ацэньваў яго багацце ў 430 мільёнаў даляраў. Ён уваходзіў у топ-100 найбагацейшых украінцаў.

Мікалаеў штоночы некалькі разоў абстрэльваюць з ракетных сістэм залпавага агню. Расійскія РСЗА «Тарнада» дальнабойныя (да 120 км), таму дабіваюць да Мікалаева з-пад Херсона, але недакладныя. Пры стральбе на 120 км рассейванне снарадаў у найлепшым выпадку складае 360 метраў, а ў рэальнасці нашмат больш.

Сёння ўначы абстрэл Мікалаева быў асабліва моцны. Разбураныя дзве ўстановы адукацыі і шмат прыватных дамоў, паведаміла кіраўніцтва вобласці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру