Хлопец займаўся барацьбой з наяўнасцю пратэрмінаваных тавараў у крамах і ў сваёй дзейнасці ніякім чынам не закранаў палітыку.






Мяркуючы па сацсетках, сёння быў затрыманы блогер Уладзіслаў Абадоўскі. На яго асабістых старонках з'явілася «пакаяльнае відэа», на якім хлопец на фоне дзвярэй просіць прабачэння перад супрацоўнікамі гандлю, «якім ён даставіў нязручнасці». Пасля гэтага ягоны TikTok-акаўнт быў выдалены, а на YouTube-канале засталося толькі адно відэа, піша «Вясна».