Адзін з варыянтаў школьнай формы, прапанаваных Міністэрствам адукацыі
Міністр адукацыі Андрэй Іванец расказаў, што менавіта можа быць такімі прадметамі гардэробу. Паводле яго слоў, можна выбраць адметным элементам штаны, жакеты, спадніцы, кашулі з нанесеным лагатыпам установы адукацыі (значок або эмблема). Таксама гэта можа быць асаблівы аксэсуар: гальштук ці хустка.
Адметна, што нядаўна Мінадукацыі якраз крытыкавала адну са слуцкіх школ, якая абрала адметным элементам формы хустку. Тады ў сваім тэлеграм-канале Міністэрства адзначыла, што «элемент школьнай формы — гэта не значок, не гальштук і не хустка» і што атрыбут трэба выбіраць з каталога школьнай формы. Але цяпер, як выглядае, чыноўнікі перадумалі.





