Падчас праверак павышаная ўвага надаецца людзям, якія служылі ў сілавых структурах Расіі і Беларусі, публічна дэманструюць сімвалы, якія асацыююцца з агрэсіяй РФ, або выказваюць негатыўнае стаўленне да Латвіі.

Да гэтага часу ва ўездзе ў Латвію адмовілі 62 замежным грамадзянам — сярод іх 41 грамадзянін Расіі, 14 — Беларусі і 7 грамадзян іншых краін.

Большая частка замежнікаў, якім на мяжы адмовілі ва ўездзе, адкрыта дэманстравала падтрымку ваеннай агрэсіі РФ супраць Украіны, агучваючы тыповыя матывы крамлёўскай прапаганды вайны, засведчылі ў Службе дзяржбяспекі.

У выпадку, калі ў гэтых асобаў была дзейная віза для паездак у Шэнгенскую зону, візу анулёўвалі.

Клас
39
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1