Па якім менавіта артыкуле асудзілі ўладальніцу, не паведамляецца. У беларускім Крымінальным кодэксе ёсць адмысловы артыкул «Жорсткае абыходжанне з жывёламі», які прадугледжвае пакаранні ад штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў, але ёсць і такі ж адміністрацыйны артыкул, які прадугледжвае штраф ад 480 да 960 рублёў або адміністрацыйны арышт. Падобна на тое, што ёй далі мінімальнае пакаранне па адміністрацыйным артыкуле.

Сабака з гадавальніка да вызвалення з «канцлагера» і пасля

Сабака з гадавальніка да вызвалення з «канцлагера» і пасля

Справа яшчэ не завершаная: на пачатку жніўня мае адбыцца яшчэ адно пасяджэнне, дзе будзе вызначаны лёс яшчэ больш як 20 сабак з гадавальніка.

Гадавальнік працаваў з 2006 года, а пра ўмовы, у якіх знаходзіліся жывёлы, доўга нічога не было вядома. Але на пачатку лютага валанцёры высветлілі, што жывёлы ўтрымліваюцца ў зусім непрыдатных умовах і забілі трывогу.

Падставай для таго, каб занепакоіцца, стала пакупка адной дзяўчынай сабакі з гэтага гадавальніка, які знаходзіўся ў жахлівым стане. Яна апублікавала пра гэта інфармацыю ў сацсетках, і пасля таго хваля стала нарастаць, сведчанняў рабілася ўсё больш.

Сабака з гадавальніка да вызвалення з «канцлагера» і пасля

Сабака з гадавальніка да вызвалення з «канцлагера» і пасля

На відэа, якія публікаваліся ў сацсетках, было бачна, што сабакі жылі ў хлявах і вясковых хатах, клеткі стаялі адна на другой, а лабрадораў трымалі проста на вуліцы на кароткім ланцугу.

Мясцовыя жыхары расказалі, што знаходзіцца побач з гэтым месцам было і страшна, і балюча. Сабакі пастаянна брахалі, многія былі агрэсіўныя, вечна галодныя, бо ўладальніца гадавальніка часта з'язджала.

Сабака з гадавальніка да вызвалення з «канцлагера» і пасля

Сабака з гадавальніка да вызвалення з «канцлагера» і пасля

Пасля таго, як інфармацыя пра гадавальнік стала здабыткам публічнасці, пытаннем заняліся супрацоўнікі міліцыі і пракуратуры. З гадавальніка вывезлі 114 жывёл.

Чытайце таксама:

Цэнтр ператрымкі сабак у Смалявіцкім раёне на справе аказаўся канцлагерам. Ахвярамі сталі дзясяткі жывёлін

У Карэліцкім раёне сабак гадавалі на продаж у канцлагерных умовах

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9