Вяселле прайшло ў чырвона-белых колерах — у такой гаме былі падабраныя аксесуары нявесты і жаніха і строі многіх гасцей.
Зміцер Фурманаў да ўсіх гэтых падзей жыў у Гродне і каля 10 гадоў працаваў інжынерам у «Аблаўтатрансе».
Затрымалі яго яшчэ да выбараў — 29 мая 2020 года на пікеце па зборы подпісаў у Гродне. Па артыкуле 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Змітру прысудзілі 2 гады калоніі. За кратамі ён правёў год і тры месяцы (пералічылі час у СІЗА).
«Хацелі, каб я агаварыў Ціханоўскага». Вялікая размова з былым палітвязнем Фурманавым. Ён з'ехаў за мяжу





