— Хацелася б даведацца, як прайшоў для цябе гэты год. Чым займаўся? Якое месца баскетбол займаў у тваім жыцці?

— Калі коратка, адпачываў, лячыўся. На баскетбол толькі глядзеў — з трыбуны або па тэлевізары. Ахвоты браць у рукі мяч, ісці ў трэніровачную залу не было абсалютна ніякай. Верагодна, за дваццаць тры гады гульнявой кар'еры наеўся баскетболам уволю. Аднак запускаць сябе было нельга, таму фізічную форму, вядома, стараўся падтрымліваць. Узяў сабе ў дапамогу трэнера, займаўся ў трэнажорцы. Пакуль дзеці вучыліся, не зрывалі іх са школ, па-ранейшаму жылі ў Мінску. Калі ж навучальны год скончыўся, вярнуліся ў сваю маскоўскую кватэру.

Што вельмі важна: нашмат больш часу бавіў з сям'ёй, чаго раней не меў магчымасці. Бо, па вялікім рахунку, быў татам, які прыходзіць, сыходзіць. Так што, можна сказаць, наганяю адносіны з сынам і дачкой за ўсе страчаныя гады.

Цяпер вось адпачываем у Ялце. Выдатнае месца. Упершыню апынуліся тут. Жонка і дзеці ў захапленні. Думаю, у далейшым яшчэ не раз прыедзем сюды.

Скажу шчыра: паўгода мне было добра, спакойна, а затым усё ж захацелася нечым заняцца. Таму па вяртанні ў Маскву пачну пошук справы, якая была б па душы. Самастойна трэніравацца і вазіць дзяцей у школу — гэта адно, але нейкая праца абавязкова павінна быць.

— Гэта справа будзе звязана з баскетболам або з іншым відам спорту?

— Не магу сказаць вызначана. Магчыма. А можа, і зусім далёкім ад спорту. Пакуль я ў разважаннях. Буду дазнавацца, раіцца з сябрамі, спецыялістамі, — сказаў Верамеенка.

Клас
2
Панылы сорам
22
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
37