У цэлым гэты матэрыял прысвечаны закрытаму брыфінгу Белага дома для членаў Палаты прадстаўнікоў адносна вайны ва Украіне.

Слоткін сказала, што ў Палаце прадстаўнікоў ужо ёсць двухпартыйная падтрымка для перадачы Украіне ракет ATACMS з далёкасцю каля 280 кіламетраў, у той час як ужо перададзеныя боекамплекты для HIMARS маюць далёкасць каля 80 км.

Іншых дэталяў па гэтай заяве Слоткін не прыводзіць.

Трэба згадаць, што на мінулым тыдні дарадца па нацбяспецы Джэйк Саліван адзначаў, што ЗША не гатовыя перадаваць Украіне ATACMS, бо з гэтай зброі магчыма наносіць удары ўглыб тэрыторыі Расіі, а ў Белым доме асцерагаюцца празмернай эскалацыі.

Слоткін адзначыла, што ў асноўным на брыфінгу абмяркоўвалася, што ЗША могуць і павінны зрабіць для Украіны ў найбліжэйшыя 3-6 тыдняў. «Украінцы хочуць рухацца на поўдні, і мы хочам, каб яны атрымалі большы поспех… Мы выразна пачулі ад прэзідэнта Зяленскага, што ўкраінцы вельмі хочуць некалькі разоў «даць Расіі па зубах», перш чым прыйдзе зіма, і атрымаць найлепшыя пазіцыі, у тым ліку рушыць наперад на поўдзень», — адзначыла Слоткін.

Таксама на брыфінгу прадстаўнікі адміністрацыі Байдэна паведамілі заканадаўцам Палаты прадстаўнікоў, што ЗША ацэньваюць страты расіян ва Украіне ў больш чым 75 000 забітымі або параненымі.

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3