17-гадовы хлопец сёлета скончыў школу і збіраўся паступаць на журфак.
Сілавікі сцвярджаюць, што ў 2020-м годзе Раман удзельнічаў у акцыях пратэсту, а таксама «распальваў варожасць у дачыненні да жыхароў Расійскай Федэрацыі».
Самога хлопца змусілі на відэа сказаць, што ён пісаў, што беларусы «заўсёды ваявалі з Расіяй».
З Масквой нашы продкі сапраўды ваявалі шмат разоў, пачынаючы ад князя Альгерда. У вайне сярэдзіне XVII стагоддзя Беларусь страціла палову свайго насельніцтва, усходнія рэгіёны амаль абязлюдзелі, ацалелых жыхароў вывелі ў расійскі палон. Гэта была самая крывавая вайна ў нашай гісторыі.
Адразу пасля затрымання Качыны артыкул пра яго як узорнага абітурыента выдалілі з сайта факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.





