Рэалізацыя гэтага плана прывяла да росту цаны газу ў Еўропе больш чым на траціну за тыдзень, а на таргах у сераду яна дасягала 227,5 Еўра/МВт·г (больш за $2400 за 1000 кубаметраў). Гэта вышэй за максімум, паказаны ў пачатку сакавіка неўзабаве пасля расійскага ўварвання ва Украіну. Праўда, пасля яна знізілася да 200 Еўра/МВт·г, але год таму была ўсяго 23.
На сённяшні дзень «Газпрам» скараціў пастаўкі ў Германію па «Паўночным патоку — 1» (які забяспечвае трэць усяго расійскага экспарту газу ў Еўропу) з 40% да 20% ад планавай магутнасці, паведаміў раніцай у сераду нямецкі сеткавы аператар Gascade.





