З 5 да 20 ліпеня ва Украіне былі знішчаныя чатыры пускавыя ўстаноўкі і адна транспартна-зараджальная машына рэактыўнай сістэмы залпавага агню (РСЗА) HIMARS, паведамляла Мінабароны Расіі.

«З іх дзве пускавыя ўстаноўкі ліквідаваныя ў раёне населенага пункта Малатаранаўка, яшчэ адзін HIMARS і транспартна-зараджальная машына ў раёне Чырвонаармейска і чацвёртая пускавая ўстаноўка — на ўсходняй ускраіне Канстанцінаўкі Данецкай Народнай Рэспублікі», — сцвярджае ведамства. 

РСЗА былі знішчаныя «высокадакладнай зброяй наземнага і паветранага базіравання», патлумачыла расійскае Мінабароны.

Адразу ж амерыканцы абверглі гэтае паведамленне. 

Але цікава іншае. Незразумела, што расіяне назвалі «транспартна-зараджальнай машынай». HIMARS з'яўляецца аўтаномным комплексам і «транспартна-зараджальнай машыны» да яго проста не існуе.

Снарады да HIMARS знаходзяцца ў блоку, які зараджаецца самой устаноўкай, без выкарыстання зараджальных машын, пра знішчэнне якіх заявіла расійская армія.

Паглядзіце, як адбываецца зарадка HIMARS.

HIMARS сталі значным фактарам у вайне, паказаўшы высокую эфектыўнасць на полі бою. 

Расійская прапаганда ўжо пасля першых вынікаў паспяховай працы амерыканскай РСЗА стала распаўсюджваць фэйкі па гэтай тэме. Напрыклад, расіяне пісалі, што нібыта HIMARS з'яўляюцца неэфектыўнымі і састарэлым, што таксама з'яўляецца хлуснёй.

Клас
72
Панылы сорам
35
Ха-ха
240
Ого
12
Сумна
1
Абуральна
11