У сваім тэлеграм-канале Пушылін напісаў, што прыйшоў час зноў вызваляць рускія гарады, заснаваныя рускімі людзьмі. Ён пералічвае Кіеў, Чарнігаў, Палтаву, Адэсу, Дняпро, Харкаў, Запарожжа і Луцк.
Брэст у той жа час называецца ўзорам мужнасці і супраціву «рускага салдата».
Беларускіх высокапастаўленых чыноўнікаў побач з Пушыліным заўважана не было, праўладная прэса таксама пакуль што пра яго візіт не згадвала.





