У 2022-м, у 34 гады, Андрэй сышоў са зборнай. Але чалавек ён амбіцыйны, поўны сіл і жаданняў, паведамляе belarus.kp.ru. 

На днях Андрэй прыляцеў у Паўднёвую Амерыку, дзе ўжо праводзіць майстар-класы ў межах праекта Lift like Russian («Падымай як рускі»). Ён будзе трэніраваць як прафесіяналаў, так і аматараў. У Бразіліі Андрэй правядзе паўтара месяца.

— У мяне пачынаецца трэніровачны тыдзень — кэмп на сем дзён, буду трэніраваць архараўцаў, — паведаміў Арамнаў з Сан-Паўлу 25 ліпеня.

Пасля Сан-Паўлуён накіруецца ў Саракаба, Рібейран-Прэту, Бразіліа, Рыа-дэ-Жанейра ды іншыя месцы — усяго дзесяць гарадоў.

— Самае галоўнае ў жыцці быць шчаслівым. Гэтага я вам і жадаю, — звярнуўся Андрэй да сваіх падпісчыкаў.

Яму раяць здымаць пабольш відэа пра падарожжа ў Бразілію, і Андрэй кажа, што ўжо гэта робіць, вось толькі няма каму дапамагчы мантаваць. Так што пакуль ён дзеліцца толькі ролікамі з трэніровак. А на пытанні пра жыццё адказвае без жадання чымсьці парадаваць падпісчыкаў.

— Нічога новага, усё залік, — адказаў ён на пытанне пра бразільскую ежу.

Клас
2
Панылы сорам
16
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4