Фота: AFP

Фота: AFP

Акрамя багацця ежы, змене птушыных паводзін спрыяе змяненне клімату: зімы на Пірынейскім паўвостраве цяпер сталі больш мяккімі.

У многіх іспанскіх гарадах, такіх як Пінта і Алькала-дэ-Энарэс ў ваколіцах Мадрыда, у апошнія дзесяцігоддзі з'явіліся велізарныя сметнікі, дзе птушкі круглы год могуць знайсці сабе ежу. На кожны сметнік штодня паступае ад 200 да 300 тон харчовых адходаў, і буслы адразу накіроўваюцца ў зоны, «дзе ёсць свежае смецце». Рабочыя, якія працуюць на сметніках, кажуць, што гэта ўжо неад'емная рыса ландшафту там.

Фота: AFP

Фота: AFP

Перапіс 2020 года, праведзены арганізацыяй SEO Birdlife, выявіў у Іспаніі 36217 белых буслоў. У гэты лік уваходзяць птушкі, якія нарадзіліся ў Іспаніі, а таксама буслы з паўночных еўрапейскіх краін — Даніі, Германіі і Нідэрландаў. Многія з іх так і не вяртаюцца на радзіму, а застаюцца ў Іспаніі.

Ці ёсць сярод белых птушак на іспанскіх сметніках выхадцы з Беларусі ці суседніх краін — аўтары артыкула не згадваюць.

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
10
Сумна
18
Абуральна
3