Канферэнцыя пройдзе 8—9 жніўня ў Вільні.

Форма рэгістрацыі на Канферэнцыю адкрытая, і ў дадатак да гэтага Ціханоўская асабіста запрасіла прадстаўнікоў абсалютна розных сілаў і меркаванняў. Будуць абмеркаванні на наступныя тэмы:

  • Якімі павінны быць стратэгічныя прыярытэты працы зараз?
  • Якім будзе транзітны перыяд і хто павінен адказваць за яго?
  • Як стварыць умовы для годнага жыцця і выратаваць краіну ад эканамічнага крызісу?
  • Як рэарганізаваць дэмакратычныя сілы пад задачы, якія мы вылучым разам?

Галоўным вынікам двух дзён працы павінна стаць тое, што ўдзельнікі разам дамовяцца, што рабіць далей — і будуць працаваць адзіным фронтам.

«Што важна — збяруцца не толькі палітыкі — але і журналісты, прадпрымальнікі, актывісты і аналітыкі, прадстаўнікі НДА, лекары, артысты, настаўнікі і спартоўцы. Мы дамо пляцоўку для абмеркавання пытанняў медыя, бізнесу і грамадзянскай супольнасці. А галоўнае — усё гэта будзе даступна ў анлайн-трансляцыі. Мы будзем чытаць вашыя каментары і адказваць на вашыя пытанні. Мы будзем побач і разам».

Клас
59
Панылы сорам
10
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3