Фота: AP

Фота: AP

Супрацоўнікі HRW пагаварылі з 71 чалавекам з Херсона, Мелітопаля, Бярдзянска, Скадоўска і 10 іншых гарадоў і пасёлкаў Херсонскай і Запарожскай абласцей. Яны апісалі 42 выпадкі, калі расійскія ваенныя выкрадалі, утрымлівалі без сувязі з вонкавым светам і катавалі цывільных асоб. HRW таксама задакументавала катаванні вайскоўцаў тэрабароны Херсона. Двое з іх памерлі.

27 сакавіка расійскія вайскоўцы выкралі камандзіра тэрабароны Херсона Віталя Лапчука, яго намесніка Дзяніса Міронава і добраахвотніка тэрабароны «Алега» (яго сапраўднае імя не выдаецца ў мэтах абароны).

Міронаў памёр ад траўмаў, атрыманых падчас збіцця ў палоне. Цела Лапчука, якога, па словах яго жонкі, таксама моцна збілі ў палоне, было знойдзена 22 мая ў рацэ, яго рукі былі звязаныя, а да ног прывязаная гіра. «Алег», які таксама атрымаў траўмы ад катаванняў, выжыў — ён вярнуўся дадому ў рамках абмену палоннымі.

У дакладзе праваабаронцаў апісаны таксама гісторыі затрыманняў журналістаў, актывістаў-пратэстоўцаў, мясцовых чыноўнікаў. Пра месцазнаходжанне некаторых з іх сваякоў да гэтага часу нічога не вядома.

HRW нагадвае, што незаконныя затрыманні і выкраданні забароненыя міжнародным гуманітарным правам і могуць быць прыроўненыя да ваенных злачынстваў.

Катаванні і бесчалавечнае абыходжанне з любым затрыманым забароненыя пры любых абставінах згодна з міжнародным правам і, калі яны звязаны з узброеным канфліктам, уяўляюць сабой ваеннае злачынства, а таксама могуць прадстаўляць сабой злачынства супраць чалавечнасці, гаворыцца ў дакладзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?