Генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Рачкоўскі стаіць каля знішчанай магілы

Жыхар вёскі Азёры, дзе знаходзіцца аднайменны СПК, учора паведаміў рэдакцыі Znadniemna.pl пра намер уладаў знішчыць адзін з найбольш захаваных помнікаў памяці жаўнерам Арміі Краёвай у вёсцы Стрыеўка, якія загінулі ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі.

Як запэўніла крыніца выдання, «у сувязі з тым, што ніхто з мясцовых жыхароў не адважыцца ўчыніць святатацтва, напрыклад, парушыць спакой воінаў, якія спачываюць ля помніка, яны, верагодна, прыцягнулі да разбурэння мемарыяла рабочых са Шчучына».

Ужо сёння было атрымана пацвярджэнне апаганьвання магілы жаўнераў Арміі Краёвай у Стрыеўцы ад амбасадара Польшчы ў Беларусі Артура Міхальскага. Ён даслаў фотаздымак генеральнага консула Польшчы ў Гродне Анджэя Рачкоўскага, які аддае даніну памяці загінуўшым жаўнерам у апаганеным беларускімі ўладамі месцы ўшанавання іх памяці.

Помнік на магіле жаўнераў Арміі Краёвай быў усталяваны ў 1992 годзе дзякуючы намаганням Сусветнага саюза жаўнераў Арміі Краёвай пры падтрымцы Рады аховы баявой і пакутніцкай памяці. Магіла даглядалася Таварыствам жаўнераў Арміі Краёвай пры Саюзе палякаў Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Бондар / Адказаць
22.07.2022
Вырадкі
1
стоп лукашызм / Адказаць
22.07.2022
лукашыцка-фашысцкі рэжым.
0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
22.07.2022
Лічу, што гэта больш чым тэндэнцыя - выразны. адназначны трэнд. У "год історічэской памятіі" зьнішчаць помнікі палеглым ў барацьбе зь нямецккім нацызмам - людзям тут тлумачыць няма чаго, а астатнім ўсё адно бяссэнсава - палыпаюць алавяннымі глядзелкамі і нуль эмоцый, усё добра, нічога не адбылося...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру