Пагадненне прадугледжвае, што кантроль за партамі «Адэса», «Чарнаморск» і «Паўднёвы» цалкам застаецца за ўкраінскім бокам. Знаходжанне ў гэтых партах ніякіх іншых суднаў, акрамя тых, якія павінны забяспечваць экспарт збожжа і звязаных з ім харчовых прадуктаў і ўгнаенняў, не прадугледжваецца.

Дакумент не прадугледжвае таксама паслаблення санкцый у дачыненні да Расіі, а таксама ніякага транспартнага суправаджэння расійскімі караблямі ўкраінскіх суднаў.

У Стамбуле пад эгідай ААН будзе створаны сумесны каардынацыйны цэнтр (СКЦ), у які ўвойдуць прадстаўнікі Украіны, Расіі, Турцыі і ААН. Гэты цэнтр будзе здзяйсняць агульны нагляд за выкананнем ініцыятывы. Ім будуць створаныя інспекцыйныя групы.

Усе гандлёвыя судны, якія ўдзельнічаюць у гэтай ініцыятыве, будуць падлягаць інспекцыі, якую праводзіць інспекцыйная група ў гаванях, вызначаных Турцыяй, на ўваходзе/выхадзе ў/з турэцкага праліва. 

Уся дзейнасць ва ўкраінскіх тэрытарыяльных водах будзе здзяйсняцца пад уладай і адказнасцю Украіны. Ніякія вайсковыя караблі, самалёты, беспілотныя лятальныя апараты не могуць набліжацца да марскога гуманітарнага калідора бліжэй, чым на адлегласць, узгодненую СКЦ.

Дагавор будзе дзейнічаць 120 дзён з даты падпісання і будзе аўтаматычна працягнуты, калі ні адзін з бакоў не паведаміць, што хоча яго спыніць.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1