Цяпер ездзіць у Беларусь за тытунёвымі вырабамі і алкаголем для асабістага карыстання латышам можна не часцей чым 1 раз на 30 дзён. Раней рэзідэнты Латвіі маглі адпраўляцца ў такую паездку раз на тыдзень.

Змяніліся і абмежаванні па колькасці дазволеных да ўвозу тытунёвых вырабаў. Так, з 20 ліпеня грамадзяне Латвіі могуць прывозіць з Беларусі без выплаты мытнай пошліны да 40 цыгарэт, або 20 цыгарыл, або 10 цыгар, або 50 лістоў курыльнага тытуню. З алкаголю можна прывезці да 4 літраў няпеністага віна мацункам менш за 22% або 16 літраў піва.

Везці моцны алкаголь або паліва з Беларусі ўвогуле забаронена, бо гэтыя тавары — падсанкцыйныя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Даведка / Адказаць
22.07.2022
Ну, гэта гледзячы якім тр-ным сродкам вы прыбываеце ў Латвію. Калі самалётам - дык там крыху іншыя патрабаванні. Дадам яшчэ, што правілы тычацца ўсіх, а не як пазначана ў артыкуле.
0
я зла твіі / Адказаць
23.07.2022
бедны-бедны кэп

можа нават прыйдзецца вярнуцца на малую радзіму

а ён жа так не хацеў

вяртацца
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру