Расійскі і ўкраінскі бакі падпісвалі дакумент асобна, каб міністры не сустракаліся адзін з адным. 

Пагадненне стала вынікам таго, што Украіна ўтрымала кантроль над партамі «Адэса», «Чарнаморск» і «Паўднёвы».

Аднаўленне экспарту марскім шляхам дасць Украіне сродкі для аднаўлення эканамічнай актыўнасці і фінансавання арміі.

Чаму Расія пагадзілася ўрэшце на праход караблёў да Адэсы? Таму што калі б яна не пагадзілася на гэта дабром, Захад даў бы Украіне зброю, якая б дазволіла ажыццявіць тое самае ваенным шляхам. Пасля вызвалення вострава Змяіны і ўкраінскіх удараў па Чарнаморскім флоце Расіі баланс сілаў змяніўся.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Жах / Адказаць
22.07.2022
"Таму што калі б яна не пагадзілася на гэта дабром, Захад даў бы Украіне зброю, якая б дазволіла ажыццявіць тое самае ваенным шляхам." -----> Гэта перабольшваньне. Гэта вынік банальнага гандлю. Самога па-сабе захаваньня Ўкраінаю кантролю над тымі портамі - абсалютна недастаткова. Таму захад палегчыў санкцыйны ціск на рашу, а тая ў замен пагадзілася не чыніць перашкодаў экспарту ўкраінскага збожжа.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру