Фота: БелТА

«Сапраўды, інфляцыя ў нас запавольваецца. Асабліва па харчовых таварах. Мы вельмі старанна сочым за гэтым, штодня аналізуем тое, што адбываецца. Пакуль мы не бачым ніякіх падстаў для таго, каб інфляцыя ў Беларусі разагналася далей. Мы не ізаляваныя ад сусветнай эканомікі, і ўсе выдаткі, якія спароджаныя працэсамі, не могуць не адбівацца на цэнах і ў нашай краіне», — сказаў Раман Галоўчанка.

У якасці кепскага прыкладу ён прывёў Турцыю, дзе інфляцыя складае 80%. «Большую частку садавіны, гародніны мы імпартуем з гэтай краіны. Адпаведна, гэта не можа не перакладацца на цану тавараў», — дадаў прэм'ер-міністр.

«Кошт перавозак у той жа Еўрасаюз павялічылася ў 5-6 разоў. Калі раней фура ў нямецкі або галандскі порт, адкуль мы забіраем тавар, каштавала 1—1,5 тыс. еўра, то цяпер даходзіць да 10 тыс. еўра. Натуральна, частка гэтых выдаткаў пераносіцца на кошт тавараў», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

«Інфляцыя б'е рэкорды па ўсім свеце. У суседняй Літве яна перавысіла 20%, у Польшчы — 14-15%. Гістарычныя максімумы ў еўразоне, ЗША. Гэта аказвае ўплыў на рост цэн і інфляцыю ў Беларусі.

Але мы ўсімі магчымымі і даступнымі спосабамі трымаем цэны.

Акрамя таго, трэба разумець, што выдаткі прадпрыемстваў таксама растуць, і калі, умоўна кажучы, наогул замарозіць цэны, гэта прывядзе да таго, што вытворцы пачнуць працаваць у страту. Я лічу, што меры, прынятыя ўрадам сумесна з Нацыянальным банкам, іншымі органамі, з'яўляюцца дастатковымі цяпер», — падкрэсліў кіраўнік урада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Шпак / Адказаць
22.07.2022
Блін, яны спачатку ствараюць аб'ектыўныя, эканамічныя ўмовы для росту коштаў, а потым усімі сіламі "гераічна" іх "трымаюць" ! Глядзі, каб трымалка ня трэснула хаця. :)
0
Цэны / Адказаць
22.07.2022
Брахня сабачая
0
не холоп / Адказаць
22.07.2022
грабят,банки жуткие комиссии ввели
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру