«Кожны год адбываецца разгон нейкіх чутак. Назіраецца ажыятаж, скупляюць цукар, а потым не ведаюць, куды яго дзяваць. Цяпер зноў на пустым месцы ўзнікла паніка. Мы ў мінулым годзе атрымалі 530 тыс. тон цукру. З іх 370 тыс. т пайшлі на ўнутраны рынак. Цяпер у нас 98 тыс. т знаходзіцца на складах. І гэтага запасу дастаткова да новага ўраджаю», — сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, Беларусь прытрымлівала экспартныя пастаўкі цукру. «Мы пайшлі на гэты крок, недаатрымалі выручку, але стварылі стабілізацыйны запас звыш неабходнага менавіта на выпадак розных панік.

І цяпер, нават калі людзі працягнуць скупляць цукар вялікімі партыямі, яго ўсё роўна хопіць», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Кіраўнік урада звярнуў увагу на тое, што цукар не найлепшая інвестыцыя, яго спажыванне неабходна зніжаць. «Што тычыцца цаны, то яна не была павышаная ні на пачатку тыдня, ні ў канцы тыдня і не будзе павышана ні сёння, ні заўтра, ні ў найбліжэйшы час», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0