Фота: Мінабароны Расіі

Фота: Мінабароны Расіі

Як перадае TRT, падпісанне адбудзецца ў палацы Далмабахчэ ў 16:30. Ад Украіны ў Стамбул ляціць кіраўнік Мінінфраструктуры Аляксандр Кубракоў.

У цырымоніі, акрамя прадстаўнікоў Расіі і Украіны, будуць удзельнічаць прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

Крыніца ТАСС, блізкая да ходу перамоваў, заявіла, што арганізоўваць вайсковае суправаджэнне для збожжа судоў не плануецца. Суразмоўца агенцтва ў Анкары распавёў, што спачатку на цырымоніі выступяць Гутэрэш і Эрдаган, затым для падпісання пагадненняў запросяць Шайгу і Кубракова. Пры гэтым міністры не будуць знаходзіцца побач, дадала крыніца.

Падпісанне 22 ліпеня пагаднення аб экспарце ўкраінскага збожжа прэс-служба Эрдагана анансавала напярэдадні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?