Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце порта.
У якасці прычын прыпынення кантэйнернага паведамлення пазначаны «вайна ва Украіне» і санкцыі ЕC супраць Масквы. Да 24 лютага тавараабарот з Расіяй складаў каля 13% ад трафіку ў Ратэрдамскім порце. Масква ў тым ліку забяспечвала пастаўкі каля 30% сырой нафты і 25% вугалю і СПГ, вынікае з паведамлення.





