«Так паступаюць у любым грамадстве са злачынцамі: іх ізалююць ад іншых людзей. Калі Google перастане праводзіць сваю злачынную палітыку і вернецца ў рэчышча закона, маралі і здаровага сэнсу, для яго працы не будзе ніякіх перашкод», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.
Пушылін упэўнены, што Google спрыяе «цкаванню рускіх», а таксама «па загадзе сваіх куратараў з амерыканскага ўрада прапагандуе тэрарызм і гвалт».
У траўні ўлады «ДНР» і «ЛНР» ужо заблакавалі Facebook і Instagram.





