Жонка ўкраінскага прэзідэнта, першая лэдзі Украіны Алена Зяленская заявіла, што вайна паўплывала на яе сям’ю. Цяпер яе дзевяцігадовы сын Кірыла хоча стаць вайскоўцам і навучыцца страляць з вінтоўкі. І гэта здарылася менавіта з-за вайны, развязанай Расіяй.

Пра гэта Зяленская заявіла ў інтэрв'ю NBC News. Яна адзначыла, што вайна моцна адбілася на яе сям'і, і Кірыла зусім страціў цікавасць да сваіх былых захапленняў.

Зяленская наракала, што не можа прымусіць сына вярнуцца да «мастацтва і гуманітарных навук».

«Да вайны мой сын хадзіў у ансамбль народнага танца. Граў на піяніна. Вывучыў англійскую мову. Вядома, наведваў спартыўны гурток», — распавяла Зяленская.

Цяпер, па яе словах, «усё, што ён хоча — гэта займацца баявымі мастацтвамі і навучыцца карыстацца вінтоўкай».

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
11
Абуральна
1