У сталіцы Каракалпакстана Нукусе падчас пратэстаў

«Спыніць датэрмінова з 05 гадзін 00 хвілін 21 ліпеня 2022 года дзеянне надзвычайнага становішча на тэрыторыі Рэспублікі Каракалпакстан, уведзенага ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан ад 2 ліпеня» — — гаворыцца ва ўказе прэзідэнта.

Пратэсты пракаціліся па Каракалпакстану, аўтаномнай рэспубліцы ў складзе Узбекістана, у канцы чэрвеня і пачатку ліпеня. Яны былі звязаныя з намерамі ўладаў у новым варыянце Канстытуцыі Узбекістана, які збіраюцца неўзабаве вынесці на рэферэндум, адмяніць некаторыя правы аўтаноміі, у прыватнасці права на аддзяленне. 

У выніку выступленні задушылі бізуном і пернікам. З аднаго боку, улады прымянілі сілу, у выніку чаго каля двух дзясяткаў чалавек загінула. Але ў той жа час Мірзіёеў заявіў, што зменаў у Канстытуцыю ў частцы каракалпакскай аўтаноміі ўносіцца не будзе. Такім чынам, пратэсты не былі зусім бясплённымі.

Чытайце таксама:

Пратэсты ва ўзбекістанскім Каракалпакстане перамаглі — рэгіён не будуць пазбаўляць ранейшай аўтаноміі

Улады Узбекістана затрымалі «арганізатараў» пратэстаў і западозрылі знешняе умяшанне ў Каракалпакстане

Ва ўзбекістанскім Каракалпакстане праходзяць масавыя пратэсты

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру