Скрыншот: БТ

Ланавенка — былы дэсантнік, удзельнік пікетаў у падтрымку «Рускага свету». 46-гадовы мужчына родам з Асіповічаў, раней займаўся рамонтам аўто.

У гучную гісторыю ён трапіў у 2018 годзе. Тады Ланавенку збілі ля сталічнага гандлёвага цэнтра «Мома» (станцыя метро «Магілёўская») — за майку «ДНР». Ён расказваў, што пакуль курыў на стаянцы, да яго пад'ехала машына.

«Мне адтуль паказваюць «фак», я адказаў тым жа. З машыны пачулася: «Хадзі сюды». Ну, я і падышоў.

Пытаюся жартам: «Вы што, бандэраўцы?» Яны кажуць, што, маўляў, так. Слова за слова — пачалася бойка. Атрымліваю ўдар ад аднаго ў левую скулу. У мяне ўдар пастаўлены, біць нельга. Прымяняю прыём, кідаю аднаго на зямлю. Тады не ўтрымаў другога, ад якога атрымаў нагой у твар. Падышоў яшчэ трэці, які ім таксама дапамог. Пасля гэтага паехаў, ужо пасля калегі завезлі мяне на медыцынскі агляд», — расказваў тады Ланавенка.

«Мая пазіцыя — падтрымліваць людзей, якія хочуць міру ў «ДНР», — тлумачыў ён, чаму хадзіў па горадзе ў такой майцы.

За гэтую бойку аднаму з мінчукоў прысудзілі 1,5 года папраўчых прац.

Сяргей Ланавенка занесены ў базу «Міратворац».

Пасля нападу Расіі на Украіну ў лютым 2022 года Ланавенка публікаваў фота з акупаваных тэрыторый. Ён пісаў, што займаецца зборам і размеркаваннем гуманітарнай дапамогі, звяртаў увагу «Флагшток». На фота былы дэсантнік пазіраваў з баявой зброяй на фоне расійскай вайсковай тэхнікі з дзяржаўнай сімволікай Беларусі. Ён пісаў, што асцерагаецца прыязджаць у Беларусь, бо ў органаў могуць быць да яго пытанні. Але ж цяпер спакойна раздае інтэрв'ю.

Па беларускім заканадаўстве за самавольны ўдзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі іншай дзяржавы прадугледжаная крымінальная адказнасць — артыкулы 133 і 361-3 КК. Гэтымі артыкуламі ўлады і прапаганда часта пагражаюць каліноўцам і іншым добраахвотнікам, што ваююць на баку Украіны, але чамусьці не згадваюць іх, калі гаворкаа заходзіць пра «ДНР».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Іван / Адказаць
20.07.2022
Смехатворная прапаганда. Ні герояў, ні тэм не маюць.
3
Нашанивец / Адказаць
21.07.2022
Добры чалавек ен. Хай будзе усе у яго добра.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру