Наогул, хлопцу ўжо сем гадоў, восенню ў школу. Пакуль — ходзіць з аднагодкамі ў старэйшую групу садка. Вось што расказвае яго маці:

— Мы ў гэты садок ходзім два тыдні, яшчэ не вельмі добра ўсіх тут ведаем. У 7:15, як звычайна, прывяла дзіця. Там прынята летам збірацца на пляцоўцы перад будынкам — дзеці з розных груп гуляюць, дарослыя знаходзяцца побач. Гэта менавіта на агароджанай тэрыторыі, не каля брамы. Я прайшла праз групу выхавальнікаў, павіталася — гэта значыць нас бачылі. Развіталіся з сынам, абняліся, я пайшла на працу. А праз дзве гадзіны тэлефануе ўчастковы: знайшлі майго сына. Я вылецела з працы, схапіла таксі…

Я так разумею, калі ўсе сыходзілі па групах, яго забыліся на вуліцы. Са слоў сына, «усе разышліся, ён застаўся адзін». Выхавацеля ён не ведае. Нам потым сказалі, што ў гэты дзень выйшла з адпачынку іншая выхавацелька, а тая, якую я ведаю, пайшла ў адпачынак. Увогуле, ён і вырашыў: раз нікога няма — пайду дадому. Пры гэтым ключоў няма, а тэлефон у садок браць нельга — так бы проста патэлефанаваў мне і пытанне вырашылася б. Да нашага дома недалёка, метраў дзвесце — да пад'езда ён дабраўся. Але што толку — у кватэры нікога няма, я на працы… У пад'ездзе дзіця ўбачыла незнаёмая жанчына і выклікала міліцыю — дзякуй, што не засталася абыякавай. Мне патэлефанавалі на пачатку дзясятай — атрымліваецца, дзве гадзіны ён дзесьці хадзіў.

Мы з участковым потым прыйшлі ў сад, там казалі, што я неяк не так аддала дзіця… Але дзіўна, што, калі выхавацелі разыходзіліся з пляцовак з дзецьмі, ні ў каго не ўзнікла пытання: што за хлопчык застаўся на вуліцы? Бо ў любым выпадку, нават калі наша выхавацелька адсутнічала, хтосьці павінен быў яго заўважыць.

Мабыць, у гэтай гісторыі будзе працяг.

Магчыма, у адміністрацыі садка маецца іншае апісанне падзей. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
ima / Адказаць
20.07.2022
Я падарожнічала, як толькі навучылася хадзіць. Спачатку з інтэрната сышла, і кансьержка не заўважыла, што праз яе прайшло гадавалае дзіця. У тры гады мы з бацькам былі ў гасьцях даволі далёка ад дому, я засумавала і сышла. Дахаты мяне прывялі піянеркі. Гэта ўсё мне распавядалі. А бліжэй да 4 я ўжо сама памятаю, як сышла  з садка, бо мне там было сумна, а інтэрнат быў насупраць садка. І нічога страшнага, ніхто міліцыі не выклікаў, а зараз, калі што, - міліцыя. Як наогул да бадытаў можна зьвяртацца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру