БелТА

БелТА

Як стала вядома «Свабодзе», Аўтуховіча, якога кінулі ў карцар на тыдзень, працягваюць прыводзіць на судовыя пасяджэнні, што адбываюцца ў будынку гродзенскай турмы. А ён працягвае слабець, але трымаецца досыць бадзёра і не скардзіцца на свой стан. На працэсе ён пры неабходнасці ўстае і гаворыць, але ціха. У турме вязня рэгулярна наведваюць дактары.

Раней паведамлялася, што Аўтуховіч моцна абязводжаны, у яго перасохлі вусны і язык, ад яго ідзе моцны пах ацэтону, які выдзяляецца пры галаданні. Блізкія просяць дасылаць Міколу негазаваную ваду, сокі, мёд у пластыкавых пакунках, каб ён у любы момант мог пачаць выхад з галадоўкі.

Вязень такім чынам пратэстуе супраць абмежавання яго ў ліставанні, яму перасталі даходзіць лісты нават ад старой маці.

Чалавек можа памерці без вады ўжо на трэці дзень, або ў яго арганізме могуць пачацца незваротныя змены.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
17
Абуральна
27