Беларускі пашпарт займае 71-е месца ў рэйтынгу са 112 месцаў. Згодна з ім беларусы могуць падарожнічаць без візы ў 78 краін.

Першае месца ў рэйтынгу заняў японскі пашпарт, яго ўладальнікі могуць падарожнічаць у 193 краіны. У пяцёрку «найлепшых пашпартоў» таксама ўваходзяць Сінгапур, Паўднёвая Карэя, Нямеччына, Іспанія. Так жыхар Іспаніі можа падарожнічаць у 190 краін без візы. 

З краін суседзяў найлепшы рэйтынг у пашпартоў Літвы і Польшчы, яны дзеляць 10-е месца, што дазваляе падарожнічаць без візы ў 182 краіны свету. Эстонія і Латвія знаходзяцца на 11-м радку (181 краіна).

Самае апошняе месца ў рэйтынгу займае Афганістан (112-е месца, 27 краін).

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1