Рада ICAO прыходзіць да высновы, што інфармацыя пра пагрозу выбуху ў дачыненні да рэйса FR4978 Ryanair была загадзя ілжывай і пагражала яго бяспецы, і, акрамя таго, што гэтая інфармацыя была даведзеная да экіпажа па ўказанні высокапастаўленых службовых асоб урада Беларусі.

У апублікаванай справаздачы ёсць дзве расшыфроўкі запісаў. Адзін — дапоўнены запіс перамоваў з дыспетчарскай, дзе акрамя самога дыспетчара і яго начальніка, прысутнічае неназваная персона, якая падказвае рэплікі (пры гэтым некалькі разоў кансультуючыся яшчэ з кімсьці па тэлефоне). Менавіта гэтая персона кажа перадаць экіпажу пра тое, што паведамленне пра бомбу было разасланае ў некалькі аэрапортаў і што код пагрозы «чырвоны» (пры чырвоным кодзе камандзір паветранага судна павінен прызямліцца ў найбліжэйшым аэрапорце па ўказанні цэнтра кіравання паветранымі палётамі або нацыянальных уладаў). Запіс быў зроблены на тэлефон дыспетчара, які пасля ўцёк з Беларусі.

Другі запіс — з кабінета, дзе абмяркоўваецца ўнясенне карэкціровак у паказанні «для больш дэталёвай прывязкі да радыёабмену». З прысутных: намеснік дырэктара Белаэранавігацыі, дыспетчар і яго кіраўнік. Запіс зноў жа зроблены на тэлефон.

Падчас расследавання не было знойдзена ніякіх доказаў суправаджэння ці перахопу рэйса вайсковым самалётам.

Клас
31
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5