З Калінінграда цягнік будзе рухацца па панядзелках, чацвяргах і нядзелях з 21 ліпеня па 25 верасня, а з Масквы — па панядзелках, аўторках і пятніцах з 22 ліпеня па 26 верасня. Квіткі з'явяцца ў продажы ў найбліжэйшы час.

Пры транзітным праездзе праз Літву цягнік робіць толькі тэхнічныя прыпынкі, без пасадкі і высадкі пасажыраў. Існуе і квота месцаў: не больш за 250 пасажыраў у адным саставе.

На тэрыторыі Беларусі цягнік спыняецца ў Смаргоні, Маладзечне, Мінску і Оршы.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1