Грузавая кампанія Літоўскай чыгункі LTG Cargo плануе пастаўляць нафтапрадукты ва Украіну 2-3 разы на тыдзень па маршруце тэрміналы Моцкава (Літва), Тракішкі (Польшча), тэрыторыя Польшчы да Ягадзіна.

Перавозкі на гэтым участку арганізуюць польскія перавозчыкі і «Украінскія чыгункі». Да канца лета літоўцы плануюць давесці штомесячныя аб'ёмы да 30 тысяч тон. А за апошнія тыдні па гэтым маршруце ва Украіну адправілася 12 цягнікоў з больш чым 12 тыс. тон нафтапрадуктаў.

«Груз будзе пераводзіцца з вузкай каляіны на шырокую толькі адзін раз — на тэрыторыі Украіны, таму маршрут можа быць эфектыўным», — сказала кіраўнік LTG Cargo Ягле Шыме.

У далейшым LTG Cargo плануе пашыраць геаграфію перавозкі нафтапрадуктаў і рабіць іх транспартаванне з Клайпедскага порта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру